Вучэнне Валадароў Мудрасці

Пра духоўную місію Расіі

Любасная Маці Марыя

Любасная Маці Марыя

25 чэрвеня 2007 году

∽ ✧✧ ∼

Я ЁСЦЬ Маці Марыя, якая прыйшла да вас гэтым днём. Я так радая, што Боская магчымасць нашых з вамі зносінаў працягнулася, я так радая зноў прыйсці да вас дзеля гутаркі.

О, калі б вы ведалі, як шмат мне хацелася б вам распавесці. І калі вы не супраць, то мы пачнем з самага галоўнага. Мы пачнем з новай Боскай міласці, якая дадзеная літаральна ў гэтыя дні на паседжанні Кармічнага Кіравання, якое праходзіць цяпер.

Я спяшаюся данесці да вас радасную вестку! Вы ведаеце, што я з’яўляюся заступніцай Расіі, і вы ведаеце, што народ гэтай краіны спрадвеку выяўляе да мяне сваю ўвагу ў малітвах. Я дапамагаю ў лекаванні, мае абразы валодаюць цудатворным дзеяннем, яны абараняюць і лекуюць тых, хто мае патрэбу ў абароне і дапамозе.

Я накладаю сваю прысутнасць на многія мае выявы ў выглядзе абразоў, і па маім выразе твару, вачэй вы можаце заўсёды даведацца адказаў на пытанні, якія вам абыходзяць. Я імкнуся да зносінаў з вамі, і я чыню ўсю пасільную дапамогу вам, дзеці мае любасныя.

Я толькі што вярнулася з паседжання Кармічнага Кіравання. І тая радасная вестка, якую я жадаю данесці да вас, датычыць мае любае Расіі. Вы ведаеце, што гэтай краіне ўгатаваная вялікая місія – весці за сабою народы па духоўным шляху. І вось нарэшце цяпер адкрыты шлях, і Расія выйшла на тую кропку свайго шляху, адкуль ужо бачная будучая місія, тую кропку на сваім шляху, якая дапускае раскрыццё місіі.

Вы ведаеце, што многія прарокі мінулага казалі пра вялікую ролю і місію гэтай краіны. Аднак на практыцы ўсё складалася прама супрацьлеглым чынам, і той вобраз Расіі, які склаўся за апошнія дзесяцігоддзі на захадзе, не з’яўляўся занадта прыцягальным.

Мы ўважліва сачылі за развіццём тых індывідаў, чые лёсы звязаныя з Расіяй і хто ўвасабляецца ў Расіі многія стагоддзі. І, вы ведаеце, мы прыйшлі да высновы, што дзякуючы лепшым сваім прадстаўнікам Расія заслужыла права стаць на Шлях духоўнай водцы свету. Я прашу вас не блытаць гэтую ролю і гэтую місію з тою роллю, якую ўвесь свет яшчэ зусім нядаўна прыпісваў Расіі, або, як яна тады называлася, Савецкаму Саюзу.

Сённяшняя роля ў нечым з’яўлецца прама супрацьлеглай раней узятай на сябе місіі. І гэтае адрозненне звязанае з тым, што Расія прызваная стаць высокадухоўнай краінай. Менавіта цяпер пры ўсёй, здаецца, бездухоўнасці закладаюцца асновы будучай духоўнай краіны. Менавіта цяпер народ Расіі, які стаміўся ад безвыходнасці і няверы, гатовы памкнуцца да крыніцы Боскай ласкі, стаць на калені і вымавіць у сваім сэрцы:

“Госпадзі, прабач мяне, Госпадзі, прабач нас, Айцец Нябесны. Мы не ведалі, што творым. Мы пакладаліся на нашую цягліцу цялесную, і мы нарабілі па неразумнасці сваёй шмат бедаў. Калі ласка, Госпадзі, выслухай нашую малітву. Прабач нас, Госпадзі, за ўсё створанае намі, за ўсе беды і няшчасці, якія мы прынеслі свету. Госпадзі, калі на тое будзе Воля Твая, прыйдзі ў нашую краіну, навучы нас на добры розум і дапамажы ісці Шляхам Тваім».

І менавіта пасля таго, як народ Расіі ў асобе сваіх лепшых сыноў і дачок здольны будзе на каянне ў сваім сэрцы, адкрыецца нябачаная Боская магчымасць для гэтай краіны.

Вы вельмі хутка сутыкнецеся з вялізарным выбухам духоўнасці ў Расіі. І для вас не будзе мець значэння, у які храм хадзіць і ў якім храме ўкленчваць. Таму што ў вашай свядомасці вы падымецеся на тую Боскую вяршыню, з якой не відаць ранейшых супярэчнасцяў паміж рознымі верамі і рэлігіямі. Вашыя сэрцы напоўняцца такою ласкаю Гасподняй, што вы перастанеце зазнаваць любыя негатыўныя рэакцыі ў адносінах да вашых блізкіх, якія непадобныя на вас. У адзіным парыве сэрцаў трэба аб’яднацца. Трэба аб’яднацца пад лозунгам духоўнага адзінства нацыі. Толькі пасля каяння магчымае духоўнае аб’яднанне, і толькі пасля духоўнага аб’яднання Расія здольная будзе асадзіць на фізічны план тыя ўзоры духоўных стварэнняў лепшых прадстаўнікоў чалавецтва, якія цяпер здзейсненыя на тонкім плане і гатовыя да асаджэння.

Я павінна вам сказаць, што будучыня Расіі звязаная не з прыхільнасцю да пэўнай веры, а з веразнослівасцю да любой праўдзівай праявы пашаны да Бога. Я не кажу пра тыя праявы веранязнослівасці, якія былі ў мінулым. Я кажу пра новы, якасна новы ўзровень свядомасці, якая змесціць Боскасць і згладзіць ўсе супярэчнасці, якія хітры чалавечы розум наўмысна абвастраў на працягу апошніх тысячагоддзяў.

Я прыйшла да вас гэтым днём, каб данесці да вашае свядомасці неабходнасць усведамлення місіі краіны Расіі. Я прыйшла не для таго, каб вы ганарыліся, а для таго, каб вы акрыялi духам і змаглі падняцца на новы віток развіцця.

Ноч, цёмная ноч, скончылася для Расіі. Выйдзіце на світанні і паглядзіце, як узыходзіць сонца. Вось акурат гэтак жа і сонца Боскай свядомасці пачало сваё світанне ў людзях Расіі.

Перастаньце азірацца на Захад. Перастаньце браць тыя ўзоры, якія не толькі не карысныя, але і шкодныя. Вашая місія – несці новыя ўзоры. Вельмі хутка народы ўсёй зямной кулі будуць са здзіўленнем прыслухоўвацца і прыглядацца да тых зменаў, якія адбываюцца ў Расіі. Змены ў гэтай краіне прыйдуць не з улады, не ад палітыкаў і эканамістаў, змены ў гэтай краіне прыйдуць з сэрцаў людзей, і гэтыя змены немагчыма будзе не заўважыць.

Кожны раз, калі вы глядзіце ў вочы маленькіх людзей, якія зноў прыходзяць ва ўвасабленне, спрабуйце зразумець пасланне, якое нясуць у сабе гэтыя вочы.

У ваш абавязак уваходзіць дапамагчы новаму пакаленню не толькі атрымаць усё неабходнае на матэрыяльным плане, у вашую задачу ўваходзіць даць кожнаму, хто зноў прыходзіць ва ўвасабленне, дапамогу ў выкананні свайго Боскага прызначэння.

Менавіта цяпер пачалі прыходзіць ва ўвасабленне індывіды, якія зробяць Расію духоўнай сталіцай свету. Не прапусціце свой шанец служэння ўсяму свету. Учыніце дапамогу гэтым дзецям Зямлі, прадстаўнікам новай Расы.

Зараз я гатовая распачаць Дабраславенне. Я прыйшла гэтым днём, каб даць часцінку свайго сэрца, нябесную ласку вам, хто чытае маё Пасланне. Я прыйшла для таго, каб перадаць вам увесь маментум мае Любові, Веры і Надзеі.

Я прашу вас аб адным: ніколі не забывайцеся за бягучымі справамі дня на сваё Боскае паходжанне і сваё Боскае прызначэнне.

Я люблю вас усім сваім сэрцам і гатовая прыйсці па першым вашым поклічы для ўчынення дапамогі тым, хто мае патрэбу ў ёй.

Я ЁСЦЬ Маці Марыя была з вамі гэтым днём.