Вучэнне Валадароў Мудрасці

Я прыйшла сёння, каб нагадаць вам пра тое, што я заўсёды побач з вамі, падобна маці, якая любiць і клапоціцца

Мацi Марыя

Мацi Марыя

8 снежня 2007 году

∽ ✧✧ ∼

Я ЁСЦЬ Маці Марыя, якая прыйшла да вас гэтым днём праз Таццяну.

Я прыйшла, каб яшчэ раз нагадаць вам пра тую магчымасць, якая вам даецца штогод.

Я паўтараю вам, што кожны год 8 снежня з 12 да 13 гадзін мясцовага часу вы можаце прысвяціць час зносінам са мною. Я прыму любую вашую праяву Любові і ўдзячнасці. Я перабуду з вамі на ўсім працягу гэтай Гадзіны Міласці.

Вы можаце мець зносіны са мною, бачыць мяне.

Гэта будзе так, быццам я прысутнічаю побач з вамі. Я выкарыстоўваю энергію, якую вы даяце, для таго каб праявіць сваю прысутнасць адначасова паўсюль на зямлі. І чым больш чыстае будзе вашае памкненне, тым большая будзе мая прысутнасць побач з вамі. Такім чынам мы зможам штогод павышаць вібрацыі фізічнага плану.

Наўзамен Бог дае вам магчымасць папрасіць мяне пра выкананне вашых жаданняў, звязаных з вамі самымі або з вашымі блізкімі.

Вы можаце прасіць пра выкананне ўсіх вашых жаданняў, нават тых, якія, вам здаецца, немагчыма ажыццявіць. Я прыму ўсе вашыя пажаданні ў сваё сэрца і буду прасіць Бога пра выкананне вашых просьбаў.

Няважна для мяне вашае веравызнанне і прыналежнасць да канкрэтнай рэлігіі, вы ўсе для мяне з’яўляецеся маімі дзецьмі. І я прыму на сябе клопат пра вас і пастараюся задаволіць вашыя нястачы і патрэбы.

Вам трэба толькі гадзіну часу ў год удзяліць мне.

Вы можаце слухаць або спяваць песні, прысвечаныя мне, вы можаце чытаць Ружанцы і прысвечаныя мне малітвы.

Імпульс вашых сэрцаў, накіраваны да мяне, памкне мяне пачуць вас, і я прыкладу ўсе намаганні да таго, каб ажыццявіць вашыя просьбы. Не заўсёды энергіі малітвы, якую вы даяце, і Любові хапае на тое, каб выканаць вашую просьбу.

Таму я буду вам вельмі ўдзячная, калі вы зможаце часцей думаць пра мяне і пасылаць мне вашую энергію Любові і малітоўную энергію.

Як толькі ў вас у жыцці ўзнікне складаная сітуацыя, гэта з’явіцца для вас сігналам да таго, што вы даўно не звярталіся да мяне і я не змагла ўрэгуляваць узніклую сітуацыю і накіраваць яе цячэнне па самым лёгкім шляху.

Заўсёды памятайце, што Бог не хоча вас караць. Ён хоча, каб вы ішлі Шляхам Любові. І калі вы, быццам малыя дзеці, дапускаеце дрэнныя ўчынкі, то не забывайцеся ў іх шчыра пакаяцца і папрасіць мяне пра тое, каб дапушчаныя вамі памылкі не выклікалі занадта цяжкай адплаты. Таму што Закон патрабуе, каб усе здзейсненыя вамі ўчынкі, іх энергія былі вернутыя вам. Тады вы зможаце бачыць свае ўласныя памылкі і рабiць захады да іх выпраўлення.

Няважна, колькі разоў вы памыляліся, важнае вашае няўхільнае імкненне да праведнасцi і выпраўлення дапушчаных памылкаў.

Вы вашай чалавечай свядомасцю не можаце ацаніць, наколькі тое, што вы робіце, з’яўляецца дрэнным або добрым у вачах Бога, таму часцей звяртайцеся па дапамогу да Нябёсаў. Прасеце аб збавенні ад вашых грахоў.

Часам чалавек здзяйсняе нават занадта благi ўчынак у вачах грамадства, аднак у вачах Бога гэты ўчынак не з’яўляецца грахом, таму што чалавек выкарыстоўваецца Богам у якасці прылады, для таго каб нехта мог адкупіць сваю карму.

Менавіта таму гаворыцца пра тое, каб вы не судзілі. Не судзеце, каб і вас не судзілі.

Аднак ніколі не трэба патураць тым індывідам, якія занадта захапіліся, загуляліся і дазваляюць сабе вельмі непрыстойныя ўчынкі ў разліку на тое, што Бог ім усё даруе.

Бог усеміласлівы і цярплівы, але калі чалавек не хоча атрымліваць урокаў са сваіх паводзінаў, то ён сам сябе прымушае паўстаць перад вельмі цяжкай сітуацыяй, і па тым, у якой меры чалавек здольны прымірыцца з тымі абставінамі, у якія ён трапіў, Бог мяркуе пра шчырасць і каянне чалавека.

Памятайце, што заўсёды, калі вы сустракаецеся ў жыцці з цяжкай і несправядлівай, з вашага пункту гледжання, сітуацыяй, у 100 адсотках выпадкаў вы самыя былі прычынаю стварэння гэтай сітуацыі, дзякуючы вашым няправільным выбарам і дрэнным учынкам.

Усё ў вашым жыццi вызначаецца вашымi мiнулымi выбарамi i ўчынкамi.

Але няма ніякай прадвызначанасці ў вашым лёсе, таму што часам адзін ваш правільны выбар і справядлівы ўчынак выкупляе карму вельмі многіх грахоў, у тым ліку самых жахлівых грахоў, здзейсненых вамі ў мінулым.

Я прыйшла сёння, каб нагадаць вам пра тое, што я заўсёды побач з вамі, падобна маці, якая любіць і клапоціцца.

Я люблю ўсіх вас, маіх дзяцей, і клапачуся пра вас.

Жывеце ў згодзе і Любові.

Я ЁСЦЬ Маці Марыя.