Вучэнне Валадароў Мудрасці

Парады напрыканцы году

Любасная Маці Марыя

Любасная Маці Марыя

27 снежня 2007 году

∽ ✧✧ ∼

Я ЁСЦЬ вашая Маці Марыя, якая прыйшла дзеля таго, каб даць гэтае маё Пасланне.

Я прыйшла ў адзін з завяршальных дзён гэтага году з тым, каб падвесці некаторыя вынікі і вызначыць будучыя арыентыры ў вашай свядомасці.

Я прыйшла да вас, каб паразмаўляць з вамі. Не спяшаючыся… Шчыра… Асцярожна і пяшчотна.

Я прыйшла як маці, якая любіць і клапоціцца. I сапраўды, я з’яўляюся вашай маці, таму што я клапачуся пра вас, лекую вашыя душы. І тады, калі вам асабліва цяжка, вы ўсе прыходзіце да мяне.

Я ведаю, што вам цяжка. Я ведаю, што вы знаходзіцеся на стрэчы, перасячэнні новых энергіяў, якія прыходзяць у ваш свет, і старых энергіяў, якія яшчэ пераважаюць у вашым свеце. І гэта заўсёды вельмі цяжка: жыць у пераходны час. Вашыя фізічныя целы і больш тонкія праваднікі часам не здольныя справіцца з падвышанай нагрузкай. Аднак жа прыдзецца вам патрываць. Ніяк не атрымаецца іначай. Многія анёлы-лекары і многія Валадары гатовыя, як і я, учыняць вам усю пасільную і магчымую дапамогу. Таму не пагарджайце тою дапамогаю, якую вам даюць Нябёсы. Звяртайцеся па дапамогу да Валадароў, анёлаў, элементалаў і асабіста да мяне.

Я нясу на сабе цяжар многіх увасобленых сыноў і дачок Бога. Я стараюся аблегчыць вам вашую долю. Аднак і вы дапамажыце мне. Я маю патрэбу ў вашай энергіі, у вашых малітвах і ў вашай Любові.

Мы можам і павінны дапамагчы адно аднаму. Я аблегчу вам ваш цяжар у гэты пераходны час, а вы, калі ласка, дайце мне дадатковы запас энергіі.

Я слухаю вашыя просьбы, і часам адной толькі малітвы, выказанай шчыра ў вашым сэрцы, дастаткова, каб дапамога была ўчыненая. Аднак вы не знаходзіце часу, каб паслаць мне энергію вашай малітвы. Я не магу дапамагчы вам тады, калі вы патрабуеце ад мяне дапамогі. Я магу дапамагчы толькі засмучоным сэрцам, сэрцам, што раскаяліся і гатовыя да таго, каб падпарадкавацца любому патрабаванню з нашага боку.

Як заўсёды, мы заклікаем вас да правільнага стану свядомасці. Некаму для таго, каб набыць правільны стан свядомасці, неабходны пост, малітва, каянне, споведзь і прычасце.

Для іншых дастаткова шчырых слёз каяння. І, вымытыя гэтымі слязьмі, пад раніцу, пасля бяссоннай ночы мае дарагія дзеці здольныя на шчырую малітву, і тая ступень каяння, якая прысутнічае ў іхных сэрцах, дае мне магчымасць учыніць дапамогу.

Я бачу вашыя пакуты. Я спачуваю вам. Аднак і вы зразумейце мяне. Ёсць некаторыя віды кармы вашых мінулых дзеянняў, якія могуць быць адкупленыя толькі пакутамі.

Шмат бяды ў вашым свеце і шмат пакутаў.

Я бачу. І я бачу таксама іншае. Я бачу, як моладзь зусім безадказна распараджаецца каштоўнай энергіяй Любові. Я бачу… І маё сэрца замірае ў здрыганні, таму што я ведаю, пад якія пакуты ў будучынi падпадуць гэтыя душы. Вы самыя прызначаеце сябе на многія і многія пакуты.

Я прыйшла нагадаць вам пра вашую адказнасць за вашыя ўчынкі, каб вы прасілі мяне аб пазбаўленні ад пакутаў і вылячэнні не тады, калі ўсё вашае жыццё ўжо ззаду і вы абцяжараныя вялізным багажом хваробаў і псіхалагічных праблемаў. Я жадала б, каб моладзь звярталася да мяне па дапамогу, параду і падтрымку ўжо цяпер. Каб у свае сталыя гады яна магла служыць у Славу Госпада і вяршыць Боскія справы на фізічным плане.

Вы ўсе абавязаныя цяпер накiраваць вашыя пагляды на моладзь. І тыя з вас, хто напрыканцы жыцця, нарэшце, усвядоміў Боскую Ісціну ў той цi іншай ступені, вы здольныя данесці да новага пакалення ваш досвед. Падумайце, у якой форме вы можаце гэта зрабіць. Але гэта зрабіць неабходна, кажу вам я.

Я клапачуся пра будучае пакаленне, таму што я прадбачу хуткія вялікія перамены, асабліва ў маёй любай Расіі. І на тую моладзь, якая зараз бадзяецца па вуліцах і не ведае, чым сябе заняць, узляжа вялізная праца і вялізная адказнасць. Таму, прашу вас, не пагарджайце вашым доўгам. Няхай моладзь атрымае веду пра Боскі Закон, які існуе ў гэтым сусвеце. Няхай гэтая веда будзе данесеная да маладых сэрцаў. Не абавязкова выкарыстоўваць інстытут царквы, дзеля таго каб прымусіць моладзь выконваць наказы той цi іншай рэлігіі. Зусім не абавязкова. Важна, каб Бог пасяліўся ў сэрцы кожнага чалавека, які жыве ў свеце. Важна, каб кожны чалавек жыў у адпаведнасці з Законам.

І калі вы мяркуеце, што царкоўныя цырымоніі састарэлі і адштурхоўваюць моладзь, дайце ёй збор маральных нормаў і правілаў у выглядзе лекцыяў, фільмаў, семінараў. Дайце моладзі правільныя арыентыры ў жыцці. Гэта ўваходзіць у ваш абавязак, у абавязак кожнага, хто чытае зараз гэтае маё Пасланне.

Я прыйшла да вас гэтым днём напрыканцы году, таму што гэтая пара заканчэння году і прадчування Новага Году кліча да развагаў. Пастарайцеся ісці ўслед за ўнутранаю патрэбаю разважаць у сваім сэрцы. Пастарайцеся адасобіцца. Вашыя сябры і знаёмыя і ўсе традыцыі, што існуюць, будуць казаць вам адваротнае і клікаць да тлумнага застолля і традыцыйнага навагодняга і каляднага стала.

Не імкнецеся да шумных кампаніяў. Не стварайце новую карму, каб разблытваць яе ўвесь наступны год. І напрыканцы наступнага году не жальцеся мне, што вам цяжка і не хапае здароўя і энергіі.

Трымайцеся з году ў год тых парадаў, якія я вам даю, і кожны наступны год будзе шчаслівей і шчаслівей папярэдняга.

Боскай дапамогі вам у Новым Годзе!

Я ЁСЦЬ Маці Марыя была з вамі гэтым днём.