Вучэнне Валадароў Мудрасці

Сардэчная размова

Маці Марыя

Мацi Марыя

4 студзеня 2009 году

∽ ✧✧ ∼

Я ЁСЦЬ Маці Марыя, якая прыйшла да вас, як заўсёды, дзеля гутаркi, для сардэчнай гутаркi з сэрца ў сэрца. Тады, калі кажуць сэрцы, змаўкае розум. І сапраўдныя зносіны паміж намі магчымыя толькі тады, калі мы ўсталёўваем кантакт на ўзроўні нашых сэрцаў.

Вам не хапае Любові. Вам не хапае Святла. Вы часам літаральна задыхаецеся ад недахопу Боскай энергіі, як ад недахопу кіслароду.

Вы мусiце болей часу праводзіць у сардэчнай гутарцы са мною.

Я гатовая выслухаць усе вашыя скаргі і просьбы. Не саромейцеся. Я ведаю, што асабліва мужчыны вельмі сарамлівыя ў праяве сваіх пачуццяў. І тады, калі надыходзіць асаблівы момант нашых зносінаў, яны сарамлiва змахваюць слязу, што выпадкова набегла на вочы.

Не саромейцеся плакаць. Вашая душа знудзілася па сапраўдных зносінах. Вы шукаеце і не можаце знайсці ідэалу ў вашым свеце. І мужчыны, і жанчыны. Вы імкнецеся да вашых целаў, але сапраўдная Любоў выяўляецца на ўзроўні вашых душаў і нават на ўзроўні вашага Вышэйшага Я.

Не саромейцеся, калі слёзы засцілаюць вашыя вочы пры зносінах са мною. Вы шмат разоў у мінулых жыццях і ўжо ў гэтым жыцці дапускалі не вельмі прыгожыя ўчынкі ў дачыненнi да жанчынаў, маці, сёстраў. І няхай вашыя непрыстойныя ўчынкі растануць у слязах, і негатыўныя энергіі пакінуць вас назаўсёды.

Вашае каянне, хаця вы нават можаце не разумець, што гэта каянне, адкрывае для вас новую магчымасць. Новы погляд на свет.

Не саромейцеся вашых слёз. Яны забіраюць тую карму, якая была здзейсненая вамі з-за нясведасцi або недамысленасцi.

Я – з вамі. Я заўсёды з вамі, і вы можаце заўсёды звярнуцца па дапамогу да мяне ў цяжкую хвіліну вашага жыцця.

Я так блізкая да фізічнага плану планеты Зямля, як анiводны Валадар. З гэтага складаецца мая асаблiвая місія. Я ахоўваю вашыя хатнія агмені, вашую краіну. Я гатовая прыйсці да вас па першым вашым закліку.

І ўсё гэта робіцца магчымым дзякуючы вашым намаганням, дзякуючы той энергіі Любові і энергіі малітвы, якую я атрымліваю ад вас.

Вашыя Ружанцы, якія вы прысвячаеце мне, даюць мне магчымасць учыняць дапамогу вельмі многім душам, тым, хто мае патрэбу ў дапамозе.

Я заўсёды ведаю, калі вы чытаеце шчыра Ружанец. Паміж намі ўсталёўваецца струмень энергіі, які ўзыходзiць ад вас і сыходзiць ад мяне. Такім чынам вы атрымліваеце маю энергію Любові і Міласэрнасці.

Тады, калі вам асабліва сумна і няма сілы чытаць Ружанец, вы можаце проста думаць пра мяне, слухаць мелодыі, прысвечаныя мне. І тады струмень энергіі ад вас гэтаксама дасягае мяне, і я адчуваю вас, кожнага з вас. Бог даў мне вялікую ласку адчуваць кожнага з Ягоных сыноў і дачок у той момант, калі яны думаюць пра мяне або звяртаюцца да мяне па дапамогу.

Таму сёння вы можаце, як і раней, выкарыстаць магчымасць, якую вам даюць Нябёсы, і прасіць мяне пра дапамогу і падтрымку ў цяжкую хвіліну.

Любасны Ісус казаў вам учора пра тое, што на многіх маіх выявах я ўсталявала сваю прысутнасць. І вы можаце гэта адчуць самыя. Некаторыя мае абразы валодаюць цудатворным дзеяннем. І часам дастаткова вам проста візуалізаваць адзін з абразоў, каб атрымаць мой прамень падтрымкі.

Тады, калі я маю магчымасць прысутнічаць сярод вас, – а я не схаваю, што Бог дае мне такую ласку, – вы можаце не заўважаць мае прысутнасці побач з вамі. Але я здольная прысутнічаць проста там, дзе вы знаходзіцеся. Для мяне важна, каб вакол вас склалася становішча спакою, ціхамірнасці. Я прыходжу нябачна і незаўважна, і толькі па лёгкім водары ружаў, які суправаджае маё з’яўленне, вы можаце часам здагадацца, што я прыходзіла да вас.

Я прыйшла гэтым зімовым днём з пэўнаю весткаю, якая, я спадзяюся, будзе для вас карыснай. Я жадала б даць вам малітву найсвяцейшай Багародзіцы для вашай малітоўнай гадзіны:

“У імя Я ЁСЦЬ ТОЕ ШТО Я ЁСЦЬ, найсвяцейшая Багародзіца, любасная Маці Марыя, я спяшаюся ўкленчыць перад табою. Я не магу знайсці словаў, якія б дазволілі мне перадаць усю Любоў майго сэрца, якую я адчуваю да цябе. Прымі маю Любоў і ўдзячнасць. Ты ведаеш пра тое, што ў дадзены момант з’яўляецца найбольш важным для росту мае душы. Я прашу твае дапамогі і падтрымкі. Я прашу, каб за мітуснёю дня я не забыўся на тыя ціхія хвіліны нашых наўпростых зносінаў, якія памятае мая душа. Няхай мая неразрыўная сувязь з табою падтрымлівае мяне ў жыцці і дапамагае не забыцца пра Вышэйшы Шлях, якім я маю намер ісці ў гэтым жыцці”.

Я шчыра спадзяюся на тое, што вы зможаце часцей быць са мною, звяртацца да мяне. Любыя нашыя з вамі зносіны, нават кароткі пагляд на маю выяву дапамогуць вам захоўваць вашую свядомасць на тым узроўні, для якога недасягальныя напады з боку тых, хто яшчэ не знайшоў шлях да майго сэрца і не ведае, што дзее.

Я ЁСЦЬ Маці Марыя была з вамі гэтым днём.