Вучэнне Ўладароў Мудрасці

Я клічу вашую свядомасць увыш

Любасная Маці Марыя

Любасная Маці Марыя

9 ліпеня 2009 году

∽ ✧✧ ∼

Я ЁСЦЬ Маці Марыя, якая прыйшла да вас.

З часу нашай апошняй сустрэчы адбыліся падзеі, якія адсунулі прыход Новага веку, які ўсё яшчэ чакаецца ў Расіі.

Мы сустрэлі супраціў з боку сілаў, процiлеглых нам, якія ўмела выкарыстоўваюць асобных людзей і дзейнічаюць праз іх.

Я заўсёды імкнулася да таго, каб наблізіць сваю прысутнасць у Расіі. І я адчуваю прыкрасць ад усяго таго, што адбываецца.

Я не кажу, што ўсё дрэнна. Я спадзяюся, што ўсё будзе добра. Але намаганні вам неабходна накіраваць. Вам неабходна падтрымліваць пэўныя штодзённыя намаганні, каб наблізіць тыя дабраславёныя часы, якія чакаюць Расію.

Я пачала сваё Пасланне з сумных нотаў. Але вы і самыя адчуваеце, што не ўсё складваецца так, як хацелася б, а я дадам: ”Не так, як задумвалася”.

Аднак мы не будзем сядзець, склаўшы рукі, і чакаць.

Праўды ж, калі я папрашу вас падвоіць і патроіць вашыя намаганні, вы адгукнецеся на мой заклік?

І для некага гэта будзе азначаць узмацненне малітоўнай працы, а нехта возьмецца за выкананне канкрэтных дзеянняў на фізічным плане.

Вы вельмі многае можаце. І калі вы будзеце рэгулярна прыслухоўвацца да тых парадаў, якія даём мы, а таксама да таго ціхага голасу, які прабіваецца скрозь мітусню дня з вашага сэрца, то мы зможам вельмі многа і ў сціслыя тэрміны.

Зараз неабходна сабраць усе сілы дзеля вырашальнага кідка. Менавіта зараз вырашаецца, як хутка і ці надыдуць перамены, што чакаюцца, спачатку ў Расіі, а потым і ва ўсім свеце.

Я не буду казаць вам дэталі, і не мая гэта справа – загадваць, каму якія крокі распачаць. Кожны павінен рабіць сваю справу. І я безупынна днём і ноччу нясу сваё служэнне на тонкім плане.

Я так блізкая да зямнога плану, як толькі магчыма. І я кожны дзень выслухоўваю ўсе вашыя просьбы і нават дакоры, якія вы мне дасылаеце.

Я згодная выслухоўваць ад вас нават не вельмі прыемныя рэчы, якія вы мне часам кажаце. Часам для таго, каб вы нешта ўсвядомілі, вы павінны пачуць гэта самыя. І тады, калі вы кажаце мне гэта, вы чуеце гэта самыя. Вельмі глыбока ўсярэдзіне вас заселі праблемы многіх увасабленняў.

Вы падыходзіце да мае выявы і пачынаеце ваш унутраны маналог. Вам няўцям, што я чую кожнае вашае слова. І тады, калі дазваляе Боская магчымасць, я безадкладна пасылаю вам на дапамогу анёлаў. Дапамога прыходзіць імгненна на тонкім плане. І патрабуецца нейкі час для асядання гэтай дапамогі на ваш фізічны план. Але часам вы не чакаеце, калі прыйдзе дапамога, і пасылаеце мне вашыя дакоры і выказваеце сваю незадаволенасць. Зараз жа струмень Боскай магчымасці спыняецца. І наступным разам, калі, каючыся і плачучы, вы ізноў падыходзіце да маёй выявы, я ізноў чыню вам дапамогу. Але поым усё паўтараецца. І калі на пяты або на сёмы раз вы просіце аб адным і тым жа, я ўжо не спяшаюся з дапамогаю. Таму што вы не ўсвядомілі ўсю адказнасць, якую ўскладаеце кожнай вашай просьбай на анёльскія соймы.

Будзьце паслядоўныя ў сваіх просьбах і дзеяннях.

Часам вашая карма не дазваляе мне ўмешвацца ў ваш лёс, але вы просіце мяне аб дапамозе кожны дзень, па шмат разоў, напрацягу года і болей. І вашая стараннасць і памкненне разбіваюць нябачную перашкоду, і дапамога шырокім струменем уліваецца ў вашую істоту і ў вашае жыццё.

Боская міласэрнасць не ведае межаў. І дапамога з тонкага плану прыйдзе. Умейце выкарыстаць гэтую дапамогу. Не прыпыняйце Боскай магчымасці вашымі адмоўнымі ўсплёскамі. Калі б вы маглі большую частку часу захоўваць сугучча з Боскім светам, наколькі лягчэй было б нам учыняць вам сваю дапамогу. І наколькі больш паспяхова мы маглі б прасоўвацца ў змяненні фізічнага плану планеты Зямля.

Кожны раз, калі вы губляеце раўнавагу, вы падобныя на маленькі вулкан. І ўсё вакол вас узрушаецца, і элементальнае жыццё імкнецца адысці ад вас як мага далей,таму што вашыя вібрацыі не дазваляюць ім прысутнічаць ля вас.

І тады, калі вы ўключаеце гучную музыку з ірваным рытмам, элементалы і анёльскія істоты ў паніцы пакідаюць тую зону, у якой чутная гэтая жахлівая музыка. Раўнавага парушаецца настолькі, што ніхто з істотаў, у чые абавязкі ўваходзіць наводзіць парадак на тонкім плане, не можа на працягу некалькіх дзён ўвайсці ў зону, дзе гучала гэтая музыка. І паколькі вы ўключаеце музыку кожны дзень, то вашыя гарады і населеныя пункты падобныя на пустэльні: усе насельнікі тонкага свету пакінулі гэтыя пустэльні і не могуць учынiць вам дапамогу.

Мы дапамагаем вам найбольш праз элементальнае царства, праз стыхіі паветра, агню, вады і зямлі. Сваімі паводзінамі вы пазбаўляеце нас магчымасці ўчыняць вам дапамогу.

Нам патрабуецца гарманічная атмасфера фізічнага плану. І ў тых месцах на зямлі, дзе яшчэ пануе атмасфера спакою і гармоніі, вы вылечваецеся, проста трапляючы ў гэтыя мясціны. Тысячы істотаў элементальнага жыцця гатовыя учыніць вам дапамогу і вылячэнне.

Таму падумайце, ці не надышла пара вярнуцца да тае гармоніі паміж усімі царствамі прыроды, якая панавала ў даўнія часы, калі людзі былі шчаслівыя і адчувалі радасць проста ад жыцця? Тады яны бачылі элементальнае жыццё, бачылі анёлаў, і гэта было гэтак жа натуральна, як для вас бачыць сабакаў, котак і птушак.

Я клічу вашую свядомасць увыш. Я спрабую данесці да вашае свядомасці, што вы жывяце ў клетцы, і вы самыя пасадзілі сябе ў клетку і паставілі гэтую клетку ў пустэльні вашых гарадоў.

Надышла пара перагледзець усю сістэму каштоўнасцяў, усе ўзаемаадносіны ва ўсіх сферах жыцця. Як данесці да вашае свядомасці, што вы знаходзіцеся ў тых умовах, якія не вартыя чалавека?

Смялей развітвайцеся з упадабаннямi “дабротаў” вашае цывілізацыі, і вы здабудзеце сапраўдныя даброты і вечныя каштоўнасці.

Прырода не церпіць пустэчы, і на змену кожнай вашай адмоўнай якасці прыйдзе Боская якасць, і на змену вашых чалавечых прыхільнасцяў прыйдзе стан Боскага спакою, гармоніі, ціхамірнасці, шчасця і радасці. Гэта менавіта тое, чаго не хапае ў вашых жыццях.

Сёння я спрабавала накіраваць вашыя пагляды вышэй прывычнага вам кругавіду, каб вы ўбачылі тыя вяршыні, да якіх вам трэба імкнуцца зараз.

Я ЁСЦЬ Маці Марыя.