Вучэнне Валадароў Мудрасці

Увесь механізм шчаслівага жыцця закладзены ўсярэдзіне вас

Мацi Марыя

Мацi Марыя

11 чэрвеня 2010 году

∽ ✧✧ ∼

Я ЁСЦЬ Маці Марыя, якая прыйшла да вас ізноў у гэты дзень.

Для многіх з вас гэтая сустрэча са мною надоўга запомніцца. Таму што я скажу нешта для вашай знешняй свядомасці, што дасць вам магчымасць успомніць нашыя сустрэчы ў маім прыстанку.

Многія з вас, найбольш тыя, хто адчувае асаблівую блізкасць са мною і чытае мае Ружанцы, падчас начнога сну прыходзяць да мяне ў прыстанак. І я маю магчымасць гутарыць з вамі. І хоць вы і забываеце пасля абуджэння гэтыя нашыя гутаркі, усё ж яны учыняюць для вашых душаў адчувальную падтрымку ў гэты цяжкі час.

Душы многіх з вас не вытрымліваюць таго, што адбываеца вакол вас у вашым жыцці. І тады, калі вы прыходзіце да мяне, вы звычайна скардзіцеся на вашае жыццё і просіце мяне забраць вас назад з увасаблення. Вельмі многія душы, самыя светлыя і чыстыя, не могуць ніяк прыстасавацца да рэчаіснасці, што атачае іх на фізічным плане, і іхныя душы нагадваюць ўтаптаныя ў гразь ружы. І кожную ноч, калі я маю магчымасць сустракацца з вамі, я распраўляю вашыя пялёсткі і абмываю іх сваімі слязьмі.

Я вельмі добра разумею ваш стан. Аднак, любасныя, такі стан свету цяпер, што самыя лепшыя душы адчуваюць сябе ў свеце прыгнечанымі і не жадаюць жыць. У той час як тыя людзі, якія не абцяжараныя вялікімі цнотамі, цудоўна сябе адчуваюць ў той абстаноўцы, якая іх акружае.

Любасныя, вашыя душы прынялі на сябе цяжар увасаблення ў гэты складаны для Зямлі час. І я магу толькі нагадаць вам пра гэта, і сказаць словы суцяшэння, і выцерці вашыя слёзы. Але вам належыць працягнуць выконваць вашую місію. Кожны з вас вельмі дарагі майму сэрцу, і гэтая асаблівая сувязь са мною заўсёды ўчыніць вам дапамогу ў тую хвіліну, калі вам будзе здавацца, што ўжо няма сілаў і магчымасці зносіць грубасць і цямноту вакол вас.

У самыя цяжкія моманты вашага жыцця знайдзеце ў сабе сілы, каб увайсці думкаю ў судакрананне са мною. Проста падумайце пра мяне, і я змагу явіць сваю прысутнасць побач з вамі і раздзялю ваш цяжар. І вы адчуеце палёгку і зможаце ісці далей па жыцці і выканаць сваё Служэнне да канца.

Вашае Служэнне – слухаць кпіны навакольных, пераносіць усю грубасць, якая ўладарыць наўкола вас. Аднак, любасныя, не варта вам пускацца ў асуджэнне. Я, як і мая сястра Гуань Інь, вучу вас спачуванню да душаў тых людзей, якія падпалі пад уладу ілюзіі. Прага хараства, якая прысутнічае ў душах многіх людзей і не знаходзіць прыўкрасных узораў у навакольным свеце, прыводзіць да ўнутранага разладу і выліваецца ў бунт, які праяўляецца ў шкодных звычках, што з’яўляецца нічым іншым, як імкненнем знішчыць сябе.

Вам усім не хапае любові і гармоніі. Калісьці сваімi ўчынкамі вы стварылі для сябе дрэнную карму і цяпер зжынаеце яе плады. Любасныя, калі вы зараз чуеце мяне, калі вашая душа адгукаецца на мае словы, калі ласка, зразумейце, што ўвесь цяжар таго, што выпала на вашую долю, быў створаны вамі самымі, вашымі памылковымі ўчынкамі ў мінулым. Таму я не стамляюся казаць вам пра каянне і ўсведамленне сваіх мінулых грахоў і няправільных учынкаў.

Як толькі вы зможаце прыняць усярэдзlне вас, што ўсё, што з вамі адбываецца, было створана вамі ж самымі, вы станеце на той шлях, які з’яўляецца адзіна правiльным, і калі вы цвёрда будзеце трымацца гэтага шляху, то ён выведзе вас з тупіка незадаволенасці жыццём, з нежадання жыць. Вы адчуеце розніцу паміж тым жыццём, якое вас атачае, і тым жыццём, якое для вас запаведаваў Бог. Вы зможаце знаходзіць у жыцці, што навокал вас, тое запраўднае і прыўкраснае, што існуе, але не заўважаецца вамі, таму што вы ўвесь час імкнецеся туды, куды вас накіроўваюць вашыя сродкі масавай інфармацыі.

Мы не можам быць такімі ж гучнагалосымі, як вашыя сродкі масавай інфармацыі. Нашыя галасы падобныя на шолах траваў і ціхае цурчанне ручая, таму вам неабходна перабудаваць вашае ўнутранае ўспрыняцце на нашую хвалю. І тады мы зможам быць бліжэй адно да аднаго. І вы ізноў знойдзеце радасць жыцця і сэнс свайго існавання. Тады, калі вашая істота напоўненая Боскай энергіяй, вы шчаслівыя, таму што Боская энергія, напаўняючы вас, здольная ўзвысіць вашыя вібрацыі да самых прыгожых даступных вам станаў: радасці, любові, ўнутранай гармоніі і спакою.

На жаль, большасць праяваў вашага свету накіравана менавіта на тое, каб занізіць вашыя вібрацыі, і вы пазбаўляецеся сугучча з Боскім светам і робіцеся нешчаслівыя.

Я раблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб нагадаць вам пра тое, што свет прыўкрасны. І вашае ўспрыняцце свету мяняецца ў залежнасці ад вашага сугучча з Боскім светам, або наадварот, адрыву ад Боскага свету.

Вельмі многія рэчы, якія вас атачаюць, здольныя заніжаць вашыя вібрацыі, і вы робіцеся няшчасныя толькі з-за таго, што атачылi сябе няправільнымі, не Боскімі ўзорамі.

Вядома, вашае сугучча з Боскім светам праяўляецца ўсярэдзіне вас, у вашых сэрцах. Аднак вам належыць клапаціцца пра тое, каб гэтае сугучча не перарывалася з-за няякасных праяваў вашага свету. Я разумею, што вельмі цяжка жыць у свеце і не адчуваць уздзеяння свету. Але тады, калі вы робіце ў вашых сэрцах выбар захоўваць сугучнасць з Боскім светам, вы здольныя паступова перайначваць рэчаіснасць, якая вас атачае. Крок за крокам, прыбіраючы адну няякасную праяву за другою.

Усё, любасныя, нясе пэўныя вібрацыі. Усё ёсць вібрацыі. Вашая ежа нясе пэўныя вібрацыі, вашая музыка нясе пэўныя вібрацыі, архітэктура гарадоў, рэчы, прадметы, якімі вы штодзённа карыстаецеся. І адныя рэчы нясуць пазітыўныя вібрацыі, другія – негатыўныя. І часам адна негарманічная рэч здольная пазбавіць вас душэўнага спакою і гармоніі.

Як жа асабліва асцярожным трэба быць тады, калі вы аддаяце сябе пад уздзеянне бязупынна ўключаных тэлевізараў і радыёпрыёмнікаў. Вы штораз аддаяце сябе пад уздзеянне сумнеўных узораў, якія на доўгі час пазбаўляюць вас магчымасці зазнаваць Боскіх станаў свядомасці, сугучча з Боскім светам. Усё, што я вам кажу, так натуральна, што маё неўразуменне выклікае тое, што вы слухаеце мяне і нават згаджаецеся са мною, але як толькі вы перастаяце чытаць маё Пасланне, зараз жа ўзнаўляеце ваш ранейшы лад жыцця.

Вам трэба прытрымлівацца нашых рэкамендацыяў, тады ў маім прыстанку вам не прыйдзецца ліць столькі слёз і скардзіцца на жыццё.

Увесь механізм шчаслівага жыцця закладзены ўсярэдзіне вас. Чаму вы ім не карыстаецеся?

Я ЁСЦЬ Маці Марыя была з вамі гэтым днём.