Вучэнне Валадароў Мудрасці

Мы разам здольныя здзейсніць той цуд, які чакае Расію

Любасная Маці Марыя

Любасная Маці Марыя

23 чэрвеня 2011 году

∽ ✧✧ ∼

Я ЁСЦЬ Маці Марыя.

Я прыйшла гэтым днём, каб яшчэ раз паразмаўляць з вамі, мае любасныя. Я прыйшла з адною думкаю: зацвердзіць вас у вашым Служэнні. Менавіта цяпер настаў той час, калі тыя нямногія, хто захоўвае адданасць Богу і мне, як яго адданай паслужніцы, могуць прадэманстраваць сваю веру і адданасць.

Новая Боская міласць дае працяг магчымасці для Расіі. І вы ведаеце, што гэта асаблівая для мяне краіна. Краіна, якою я апекуюся многія сотні год. І таму цяпер настаў той час, калі вы можаце праз сваё Служэнне учыніць неацэнную дапамогу Узнесеным Соймам.

Любасныя, я прашу вас сур’ёзна паставіцца да маіх словаў. Я жадаю, каб мае словы ўвайшлі ў вашыя сэрцы і захоўваліся там заўсёды, да тае пары, пакуль вы знаходзіцеся ва ўвасабленні.

Такім чынам, любасныя, я прыйшла з просьбаю. І гэтая просьба датычыць вашых малітваў. Вашыя малітвы з’яўляюцца тою дапамогаю, якую вы можаце ўчыніць цяпер.

Вельмі мала адданых і шчырых сэрцаў знаходзіцца ва ўвасабленні. Занадта вялікая нагрузка на іх. Аднак збярыцеся з сіламі. Няшмат засталося чакаць, любасныя.

Мы чакаем світання новага Дня над Расіяй і ўслед за ёю над усім астатнім светам.

У нядаўнія гістарычныя часы я з’яўлялася многім Святым зямлі рускай. Я прасіла іх аб дапамозе ў тыя моманты, калі хмары згушчаліся над зямлёю рускай. Перад іншаземнымі нашэсцямі і перад грознымі часамі.

Вы ведаеце Сергія Раданежскага і Серафіма Сароўскага. Але вы не ведаеце многіх соцень іншых Святых, якія па маёй просьбе маліліся і давалі мне энергію свае малітвы для заступніцтва ў цяжкія часы.

Няма болей тае абароны над Расіяй, якая была намоленая ў тыя слынныя часы, калі стараннiкi духу сыходзілі ў пустэльні і лясы для таго, каб аддаць мне энергію сваіх малітваў.

У неабароненую малітвамі прастору пракрадаецца ўсялякая мярзота занядбання. І вы бачыце гэта вакол сябе. І не ведаеце, як гэта абмінуць. Вы шукаеце заступніцтва і просіце аб заступніцтве. Але, любасныя, Нябёсы могуць учыніць вам дапамогу, калі ўбачаць, што вы таксама прыкладаеце ўсе свае сілы і ўдзяляеце ўвесь свой вольны час малітвам і малітоўным чуванням.

Прастора над Расіяй мае патрэбу ў абароне. І ўсе воінствы Нябесныя не здольныя ўчыніць вам абарону, калі з вашага боку няма свабоднай волі і памкнення. Калі з вашага боку не прыкладаюцца намаганні.

Мы прыходзім па вашым закліку, мы адказваем на вашыя малітвы. Але цяпер прыйшла пара, калі вы павінныя адказаць на мой заклік. Вы павінныя праявіць сваю свабодную волю і стараннасць.

Не можа быць бясконцага струменю міласэрнасці з Нябёсаў, калі Нябёсы не бачаць вашых старанняў.

Многія людзі не ведаюць, чым заняцца і як дапамагчы ў той цяжкай сітуацыі, якая склалася на планеце. Я кажу вам, што самай простай дапамогай з’яўляецца вашая малітва. Няма і не можа быць абмежаванняў для малітвы. Не грае ролі рэлігійная канфесія, да якой вы належыце. Не грае ролі вашая нацыянальнасць.

Калі чалавек шчыра чынiць малітву, не важныя нават словы самой малітвы. Таму што вы ўзвышаецеся сваёю свядомасцю да ўзроўню Узнесеных Соймаў і ідзе абмен энергіяй наўпрост паміж нашымі планамі Быцця. І тады самае немагчымае можа здарыцца. Можа здарыцца той цуд, на які заўжды ўскладаў надзею народ Русі.

Вашая зямля мае патрэбу ў абароне. Вашая планета мае патрэбу ў абароне. Кожны з вас мае патрэбу ў абароне ад тых сілаў, якія лютуюць, таму што іхні час сыходзіць. І нядоўга ўжо чакаць надыходу больш радасных часоў.

Як у тыя даўнія часы Святыя адмольвалі маю зямлю і абаранялі яе ад процьмы войска, так і ў ваш час патрабуецца малітва.

Нямногія з вас здольныя ўдзяляць час малітве нават адну гадзіну ў дзень. І я магу пералічыць на пальцах аднае рукі тых, хто ўвесь свой вольны час прысвячае малітве або медытацыі на маю выяву.

Любасныя, Бог дае вам магчымасць. І патрабуецца зусім няшмат – адказаць на маю просьбу вашымі штодзённымі намаганнямі.

Сіла малітвы з’яўляецца тою зброяй, якую вы можаце супрацьпаставіць усялякаму гвалту, усялякаму праліццю крыві, усялякай несправядлівасці, якая існуе ў вашым свеце.

Не можа быць цудаў, якія не былі б падмацаваныя дапамогаю Нябёсаў. І ў ваш час ёсць магчымасць, каб цуд ажыццявіўся. І гэты цуд вы можаце падрыхтаваць намаганнямі сваіх сэрцаў.

Перабывайце ў спакоі і дабрынi. Засяродзьце ўсе свае намаганні на малітве за тых, хто неразумны і перабывае ў нясведасцi. Маліцеся аб прасвятленні для вашых кіраўнікоў.

Нават самы апошні грэшнік можа пакаяцца, і ўсе тыя здольнасці і таленты, якія ён марнаваў на грэшныя справы, ён можа накіраваць на служэнне Госпаду.

Малецеся аб прасвятленні для тых людзей, ад якіх залежыць прыняцце рашэнняў у галіне адукацыі, аховы здароўя. Малецеся аб выратаванні душаў тых людзей, якія згубілі сорам, рабуючы неацэнныя скарбы мае зямлі.

Грэх і цямнота ў адно імгненне могуць быць замененыя на святасць і прасвятленне. І голас Бога спыніць іх, як у свой час спыніў Паўла воклічам: ”Цяжка табе ісці супраць ражна?”

Немагчыма змагацца з Богам. Кожны ваш крок супраць Бога і ягоных паслужнікаў выклікае вельмі цяжкую карму, якая павінна быць адпрацаваная пакутаю. Потам і крывёю.

Дастаткова пакутаў прыняла зямля Расіі і яе людзі.

Наперадзе ёсць светлая магчымасць, якая можа быць праяўленая.

Я прашу вас змяніць засмучэнне на веру і памкненне.

Я прашу вас знайсці ў вашых сэрцах тое пачуццё безумоўнай Любові, якое ў гэтыя цяжкія часы здольнае явіць выратаванне многім заблудным душам.

Я клічу вас да самых узвышаных станаў вашай свядомасці.

Малецеся на той мове, на якой вы можаце, тымі словамі, якія вы ведаеце.

Імкнецеся да мяне, і я перабуду там, дзе вы чынiце вашую малітву.

Мы разам здольныя здзейсніць той цуд, які чакае Расію.

Я ЁСЦЬ вашая Маці Марыя была з вамі гэтым днём.