Вучэнне Валадароў Мудрасці

Надыходзіць канец цемры, і наперадзе вас чакае толькі Святло!

Любасная Маці Марыя

Любасная Маці Марыя

25 чэрвеня 2012 году

∽ ✧✧ ∼

Я ЁСЦЬ Маці Марыя, якая прыйшла да вас гэтым днём.

Мой сённяшні прыход не будзе такім радасным, як раней. Таму што я засмучаная. І мой смутак звязаны з многімі праявамі супрацьлеглых сілаў, якія аблыталі чалавецтва і не даюць убачыць перспектыву Боскага Шляху.

Я назіраю моладзь, і я назіраю людзей дарослых і людзей сталага веку. Кожнае пакаленне прыходзіць у гэты свет для выканання свайго прызначэння. І сумна назіраць, як людзі пакутуюць без Бога, шукаюць Яго, але не могуць знайсці ў змроку, у які зараз апушчаная планета.

Больш радасны ход эвалюцыі імкнецца ўвайсці ў вашыя жыцці. Вы ўсе маеце патрэбу ў праяве Боскіх энергіяў, у тым ліку мацярынскіх энергіяў Бога, якія я нясу вам.

Мая надзея не сціхае і не можа сціхнуць. Я імкнуся паказаць сваю прысутнасць паўсюль, дзе гэта магчыма. Калі вы пойдзеце ў лес, вы ўбачыце мяне сярод дрэваў, калі вы пойдзеце ў поле, вы ўбачыце мяне на небе на тле аблокаў. Калі вы глядзіце на свечку, то я – з вамі, і маю прысутнасць вы адчуеце ў патрэскванні кноту і гульні полымя.

Калі ж вы маеце звычку глядзець на маю ікону або на мой вобраз, то мая прысутнасць штораз робіцца ўсё адчувальней і адчувальней, па меры таго як вы ўсё больш і больш часу ўдзяляеце медытацыі на мой вобраз.

Я з вамі ў вашых жыццях. І няма ніякіх перашкодаў між намі. Я яўляю сваю прысутнасць кожнаму, хто імкнецца, кожнаму, хто сваёй любоўю здольны стварыць вакол сябе гарманічную атмасферу, у якой я магу явіць сваю прысутнасць.

Кожны раз, калі вы думаеце пра мяне і звяртаецеся да мяне, мы набліжаемся адно да аднаго. І нашыя зносіны робяцца магчымымі нягледзячы на знешнія неспрыяльныя абставіны, нягледзячы на панаванне няякасных энергіяў у вашым свеце.

Я з вамі насуперак усяму. У гэтым праяўляецца маё служэнне. І кожны раз, калі вы ўдзяляеце час малітве або малітоўнаму чуванню, я магу прымножыць вашыя намаганні тысячакроць. Такім чынам мы зможам пераадолець любы супраціў цёмных сілаў. І як бы ні было цяжка, як бы ні шалелі наастатку любыя праявы цемры і бязладдзя, я ведаю, што ўсе мае дзеці рана цi позна будуць са мной.

Я ясна бачу той дзень, калі кожны з вас, маіх любых дзяцей, будзе ўратаваны і вызвалены з палону цемры і ілюзіі.

Я ясна бачу той дзень, калі вы зможаце пераадолець усе вашыя няякасныя станы свядомасці і вынікі няправільных учынкаў у мінулым.

Я ясна бачу той момант, калі вашыя твары асветляцца Боскім Святлом і гэты стан Боскай любасці ніколі больш не пакіне вас.

Я заўсёды з вамі ва ўсіх самых цяжкіх сітуацыях, у якіх вы знаходзіцеся ў вашых жыццях. І цяпер, калі я змагла падараваць вам часцінку свае любові і клопату, я ізноў хачу звярнуцца да вас з просьбаю.

Любасныя, не адчайвайцеся, не смуткуйце і не нудзіцеся. Усярэдзіне вас схаваны механізм, які дазволіць вам знайсці выйсце з самай цяжкай сітуацыі. Усярэдзіне вас асляпляльна ззяе часцінка Бога. Вам неабходна пастаянна ўдзяляць час напрацягу дня вашым зносінам з Богам. Вам неабходна пастаянна культываваць у сабе пачуццё Боскага.

Не трэба прымушаць сябе сілаю маліцца. Малітоўны стан свядомасці з’яўляецца натуральным. І вам неабходна проста пастаянна памятаць пра нашую з вамі сугучнасць і пра нашае з вамі Адзінства. Тады, калі вы думаеце пра мяне, вы ўжо набліжаецеся да Бога.

Вам неабходна больш часу на працягу дня ўдзяляць вашым зносінам з Богам. Калі Бог зможа пастаянна прысутнічаць побач з вамі, дзе б вы ні знаходзіліся: на вуліцы, на працы, дома, у магазіне, – усё вакол вас пачне змяняцца, і вашае жыццё зменіць сваё рэчышча і накіруецца па Боскім шляху развіцця.

Няшмат намаганняў патрабуецца прыкласці, любасныя. Я настойваю на тым, каб вы пастаянна захоўвалі сваю свядомасць ў сунастроі з Боскай рэальнасцю. Выкарыстоўвайце ўвесь арсенал сродкаў, які вам даступны: мае выявы, боская музыка, малітва, Ружанцы. Усё, што здольнае ўзвысіць вашую свядомасць і падняць яе над мітуснёю, якая пануе ў вашым свеце, будзе набліжаць вас да Светлага Шляху, які чакае вас і які адкрыецца перад вашым паглядам адразу ж, як толькі вы падрыхтуеце сябе.

Немагчыма больш блукаць у поцемках. Неабходна выйсці на Светлы Шлях, Боскі Шлях.

Перастаньце вінаваціць у сваіх бедах і няшчасцях іншых людзей, іншыя краіны і народы, вашыя ўрады і дзяржаўныя органы і структуры. Усё, што вас атачае, адпавядае вашаму ўзроўню свядомасці. Змяніце вашую свядомасць, наблізьце яе да Бога, і ўсё ў вашых жыццях зменіцца напрацягу жыцця аднаго пакалення людей.

Я кажу вам, што Светлая Боская магчымасць маячыць проста перад вашым носам, але вы не бачыце яе. Вам неабходна асвятліць прастору вакол вас Боскім Святлом, якое сыходзіць з глыбіні вашае істоты, і тады вы набудзеце разуменне і веды, якія неабходныя вам, каб выйсці з цемры да Святла.

Я прыходзіла да вас сёння, каб нагадаць пра тое, што з Богам усё магчыма. І вашае імкненне да Агульнага Дабра і Шчаснасці будзе падтрыманае ўсімі Нябёсамі і самымі энергіямі Новай Эпохі, што надыходзіць.

Не варта сумаваць і распальваць жарсці безвыходнасці. Я кажу вам, што надыходзіць канец цемры і наперадзе вас чакае толькі Святло!

Я ЁСЦЬ Маці Марыя, якая любіць вас усіх і клапоціцца пра вас.