Вучэнне Валадароў Мудрасці

Вам неабходна прыкласці максімальныя намаганні, каб вярнуць у вашае жыццё Бога

Мацi Марыя

Мацi Марыя

24 снежня 2013 году

∽ ✧✧ ∼

Я ЁСЦЬ Маці Марыя.

Я прыйшла да вас сённяшнім днём ў знак прадвесця лепшай долі і лепшага прызначэння, якое чакае сыноў і дачок Бога на планеце Зямля.

Зараз у паўночнай паўкулі вельмі мала сонца, і толькі надзея саграе душы людзей. Вы ведаеце, што пройдзе няшмат часу, і сонца пачне падымацца над гарызонтам усё вышэй і вышэй з кожным днём.

Так і ў вашым духоўным жыцці: прыцемкі чалавечай свядомасці непазбежна павінны змяніцца ясным сонечным днём. Сонца вашае Боскасці павінна асвятліць ваш розум і ўсе вашыя думкі і пачуцці. І гэта адбудзецца, любасныя.

Зараз ў вашым свеце лютуюць цёмныя сілы і энергіі. І кожны чалавек, які праводзіць светлую энергію ў ваш свет, падпадае пад асуджэнне і нават пераслед. І гэта вельмі сумна.

Калісьці мой сын Ісус напоўніцу зазнаў на сабе праяўленне людское нянавісці і непрыязі. Ён прысвяціў сваё жыццё служэнню людзям. Многія, многія невылечна хворыя людзі былі вылечаныя ім з Божай дапамогай. Многія людзі прыходзілі паглядзець на цуды, якія яўляў мой сын Ісус.

Аднак чым больш ён рабіў для людзей, тым большая апазіцыя яму і ягонай місіі расла і ўмацоўвалася.

З пункуту гледжання чалавечай логікі вельмі цяжка растлумачыць, што ж адбылося, калі азвярэлы натоўп, сярод якога знаходзіліся і тыя людзі, якіх лекаваў Ісус, у шаленстве патрабаваў кары смерцю для майго сына.

Аднак калі мы дазволім сабе падняцца на больш высокі ўзровень свядомасці, то сумная падзея распяцця Хрыста стане зразумелай. Ісус прынёс у свет вялізарную колькасць Святла, не толькі святла ведаў, але і вялізарную колькасць Боскай энергіі.

На падсвядомым узроўні ўсё, што не ад Святла, адчувала непрыязь да місіі Хрыста. Гэтая непрыязь стала праяваю супраціўных Святлу сілаў. Вы ведаеце закон: кожнаму дзеянню ёсць роўнае і процілегла накіраванае супрацьдзеянне. Гэты закон фізічнага свету ў поўнай ступені дапасавальны да духоўных працэсаў, якія адбываюцца ў свеце. І калі чалавек валодае патэнцыялам несці Боскае Святло ў ілюзійны свет, то ён будзе сутыкацца з супрацьстаяннем тых сілаў, якія адстойваюць ілюзію.

Гэта так, любасныя. І да гэтае пары гэты закон дзейнічае ў вашым свеце.

На прыкладзе Ісуса Хрыста многія пакаленні хрысціянаў мелі магчымасць вывучыць дзеянне гэтага закону. І многія запраўдныя паслядоўнікі хрысціянства, паслядоўнікі сутнасці Навукi Хрыста, а не яе літары, да гэтай пары адчуваюць на сабе ціск супрацьлеглых сілаў.

Гэтае супрацьстаянне ў вашым свеце непазбежнае і не можа спыніцца ў адзін момант. Як і ўсё ў вашым свеце, супрацьстаянне дзвюх асноўных сілаў, якія дзейнічаюць у гэтым Сусвеце, не можа спыніцца імгненна. Але з цягам часу гэтае супрацьстаянне павінна набыць меньш разбуральны характар. І ў далёкай будучыні гэтыя дзве сілы ўраўнаважаць сваё праяўленне настолькі, што з іх супрацьстаяння народзіцца супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне.

Многія з вас, любасныя, супрацьстаяць адно аднаму. І гэта адбываецца нават тады, калі вы ідзяце, здавалася б, адным духоўным шляхам.

Гэтае супрацьстаянне тлумачыцца недасканаласцю вашага свету. І таму праз вашыя істоты праяўляюць сябе дзве супрацьлеглыя сілы. Гэтая праява на дадзеным этапе складаецца з варожасці, падазронасці і нават нянавісці. Адзін і той жа чалавек напрацягу дня можа падпадаць пад уплыў розных сілаў.

Усё гэта адбываецца, любасныя, з-за недахопу Любові ў вашых сэрцах. А недахоп Любові ў вашых сэрцах абумоўліваецца адарванасцю вашага свету ад свету Боскага.

Няма Бога – няма Любові. Таму вам неабходна прыкласці максімальныя намаганні, каб вярнуць у вашае жыццё Бога.

Паглядзеце на ўсё, што вас атачае ў вашым свеце. Рэклама, урбаністычны пейзаж, пахмурыя твары мінакоў, тэлеперадачы. Ваш свет не з’яўляецца прыязна настроеным светам. І, ўвесь час знаходзячыся ва ўмовах страху, напружанасці і хмурнасці, людзі напаўняюцца гэтым станам знешняга свету. І ўжо моладзь у раннія свае гады губляе той запал аптымізму і радасці, які ад прыроды павінен быць уласцівы маладому чалавеку.

Запраўдныя радасці падмяняюцца сурагатамі: сурагатамі фільмаў, музыкі, наркотыкамі.

Запраўдная Любоў падмяняецца сурагатнаю любоўю, якая нічога агульнага не мае з вялікім пачуццём Любові.

Знаходзячыся ў нябоскім навакольным свеце, вельмі лёгка згубіць душу. Менавіта таму, што ваш час небяспечны для душаў многіх людзей, якія знаходзяцца ва увасабленні, і асабліва для моладзі, я і іншыя Валадары прыходзім да вас, каб даць разуменне працэсаў, што адбываюцца ў вашым свеце і нагадаць вам пра тое, што свет не заўсёды быў такі сумны і наперадзе чалавецтва чакае светлая будучыня.

Спачатку гэтая будучыня прарасце ў сэрцах нямногіх людзей. Тых, хто, валодаючы моцным Духам, здольны супрацьпаставіць навакольнай ілюзіі сваю веру і адданасць Богу і Валадарам. Потым, калі такіх душаў, якія валодаюць Боскім станам свядомасці, стане болей, чалавецтва пачне ў сваёй большасці паварочвацца да Святла. І людзі, якія маюць цяперашні стан свядомасці, якi ўласцівы большасці чалавецтва зараз, будуць разглядацца як выключныя вырадкі, якія заслугоўваюць бясконцага Спачування і Любові.

Толькі пад уздзеяннем Спачування, Міласэрнасці і Любові душы многіх з вас здольныя расправіць духоўныя складкі на сваіх адзежах і паўстаць да Жыцця.

Подзвіг майго сына Ісуса палягаў ў тым, што ён працягваў адчуваць Любоў да тых людзей, якія катавалі яго і праглі ягонай смерці.

Менавіта таму мільёны хрысціянаў па ўсім свеце працягваюць ушаноўваць подзвіг майго сына.

Я прадбачу, што многія з тых, хто зараз чытае гэтае маё Пасланне, здольныя ў будучыні адказваць Любоўю на ўсе хітрасці і подступы ілюзійных сілаў. І нават перад тварам смерці мае дзеці здольныя праяўляць Міласэрнасць і Спачуванне да душаў тых людзей, хто катуе іх. Бо многія не ведаюць, што дзеюць. І калі б ведалі, то ніколі не дазволілі б сабе многіх учынкаў.

Вы можаце паказаць Шлях многім заблудным душам. Малецеся аб прасвятленні чалавецтва і даруйце ўсім.

Я ЁСЦЬ Маці Марыя.