Вучэнне Валадароў Мудрасці

Перабывайце безупынна ў Любові, і ўсё вакол вас пачне мяняцца

Любасная Маці Марыя

Любасная Маці Марыя

23 снежня 2014 году

∽ ✧✧ ∼

Я ЁСЦЬ Маці Марыя, якая прыйшла да вас.

Сёння мне хацелася б паразмаўляць з вамі пра вашыя патрэбы і запатрабаваннi часу. Многія з вас звяртаюцца да мяне па дапамогу. Многім з вас я магу ўчыніць дапамогу.

Аднак ёсць пэўная колькасць душаў, якія так абцяжаныя залішнім цяжарам мінулых грахоў, што пры ўсім маім жаданні я не магу ўчыніць дапамогу. Я і мае анёлы безупынна знаходзімся ў стане служэння і падвышанай увагі да вашых просьбаў і маленняў.

І я мушу вам сказаць, што нават у тым выпадку, калі дапамога не можа быць учыненая напоўнiцу, мы робім усё магчымае, каб аблегчыць вашыя пакуты.

Слёзы каяння, якія я часта бачу на вашых вачах падчас нашых зносінаў, кажуць мне пра вас шмат болей, чым вашыя словы і нават малітвы.

Вы не можаце сабе ўявіць, якую працу даводзіцца здзяйсняць Узнесеным Соймам, каб вашыя душы ўсвядомілі многія свае грахі і пакаяліся ў іх.

Тады, калі каянне ўваходзіць у вашае сэрца, ваш кармічны цяжар палягчаецца напалову. І палову, якая засталася, вы можаце распусціць вашымі штодзённымі малітвамі і намаганнямі, якія накіраваныя на палягчэнне долі іншых душаў, якія пакутуюць.

Паверце мне, вашая дапамога душам, якія пакутуюць, неацэнная ў наш час.

Вельмі многія людзі нават не разумеюць, што яны пакутуюць. Яны не могуць зразумець гэтага, таму што ім няма з чым параўнаць свой стан. Яны так абцяжараныя сваімі праблемамі і клопатамі, што не бачаць прасвету ў пякельнай цемры навакольнага жыцця.

Таму дайце гэтым душам прамень надзеі. Адкрыйце свае сэрцы Любові і пашліце кожнаму сэрцу, якое пакутуе ў вашым свеце, часцінку свае Любові.

Гэта ж не будзе цяжка для вас? Вам жа не цяжка будзе сагрэць вашаю Любоўю зачарсцвелыя сэрцы палітыкаў, эканамістаў, прадстаўнікоў улады і камерцыйных структураў? Вы ж можаце пераадолець у сабе стэрэатыпы і ўбачыць у самых, на ваш погляд, злосных і закасцянелых прадстаўніках улады і бізнэсу сэрцы людзей, якія проста не ведаюць Любові.

Вельмі многія людзі знаходзяцца пад чарамі ілюзійных сілаў.

Яны спяць і сняць страшныя сны, і спрабуюць гэтыя сны здзяйсняць у сваіх жыццях.

А ўсё таму, што ў сэрцах гэтых людзей адсутнічае Бог і Ягоная праява: Любоў. Менавіта недахоп Бога прымушае вельмі многіх палітыкаў здзяйсняць страшныя ўчынкі. І калі б чыясьцi Любоў сагрэла іхнія сэрцы хаця б кароткачасовым імпульсам Дабра і Святла, то можна дапусціць, што многія і многія страшныя наступствы іхніх дзеянняў будуць папярэджаныя. Таму што яны зменяцца. Імпульс Боскай энергіі здольны распусціць страх і агрэсію ў сэрцах самых закаранелых злачынцаў і боганенавіснікаў.

І бывае так, што чалавек у адзін момант як быццам абуджаецца ад сну, і слёзы каяння самыя цякуць па ягоных шчаках. І чалавек, які пакаяўся, ужо не здольны нашкодзіць іншым людзям, дзецям і старым.

Таму ў гэты цёмны час Зрабіце ласку – ўзгадуйце у сваім сэрцы Любоў і накіраваць гэтую Любоў тым, хто, на вашую думку, мае патрэбу ў гэтай Любові, каб сэрцы гэтых людзей змяніліся. І ў гэтым выпадку мы зможам сумеснымі намаганнямі змяніць будучыню ўсёй планеты, якой сумнай і бязрадаснай яна б не здавалася.

Мы можам нашымі сумеснымі намаганнямі змяніць любую сітуацыю на планеце Зямля.

І я заклікаю вас не лянавацца і працаваць над сабою, над тымі сваімі недахопамі, якія часам усё яшчэ блакуюць праяву Боскай Любові ў вашых сэрцах.

Падумайце пра тое, што перашкаджае вашым сэрцам праяўляць Любоў.

Падумайце пра тое, як распусціць лёд страху, агрэсіі, няверы, які літаральна закаваў вашыя сэрцы.

Падумайце, што вы можаце зрабіць для іншых людзей. Не толькі для вашых блізкіх, але і для ўсіх тых людзей, ад якіх залежыць грамадская думка.

Часам адзін чалавек, які мае дастатковы ўплыў у грамадстве, здольны змяніць грамадскую думку і перамяніць негатыўную тэндэнцыю ў свеце.

Вам трэба ўмацавацца ў веры, і на вашай веры вы здольныя будзеце прапусціць так багата Любові ў ваш свет, што сэрцы многіх людзей зменяцца.

Усё, любасныя, можна змяніць.

З Божай дапамогай усё магчыма.

Усё чыста. Вам трэба толькі засяродзіць усе вашыя намаганні на тым, каб Бог увайшоў у вашыя жыцці і кіраваў усімі вашымі справамі і ўчынкамі.

Кожны дзень і з дня ў дзень.

Не думайце пра тых, хто забыўся на Бога і праяўляе не лепшыя чалавечыя якасці. Думайце пра Боскую Любоў, якая кожны дзень усё расце і расце ў вашым сэрцы.

Перабывайце безупынна ў Любові, і ўсё вакол вас пачне мяняцца.

І калі вам не стае веры і адданасці, успомніце пра мяне. Узгадайце пра тыя ціхія хвіліны, калі вам шчасцiла злавіць мой пагляд на маёй выяве і атрымаць адказ на сваё пытанне.

Узгадайце тыя хвіліны ціхай радасці нашых наўпростых зносінаў, якія вы перажывалі няхай зрэдку у вашым жыцці.

Любасныя, я заўсёды з вамі!

Мы разам!

І я цалкам прадзяляю ўсе вашыя нягоды і пакуты і раблю ўсё магчымае, каб максімальна палегчыць іх.

Няхай згода, спакой і шчаснасць заўсёды перабываюць з вамі.

Я ЁСЦЬ Маці Марыя, якая вас любіць і клапоціцца пра вас.