Вучэнне Ўладароў Мудрасці

Супольныя Чытаннi Пасланняў Уладароў 2005 - 2019 гг.

Пачатак Чытанняў

4 лiстапада 2019 года

∽ ✧✧ ∼

Дарагiя сябры, запрашаем вас прыняць удзел у супольных Чытаннях Пасланняў Уладароў 2005 - 2019 гг., якiя пачнуцца 4 лiстапада 2019 года.

Як вы ведаеце, супольнае чытанне святых тэкстаў з’яўляецца адным з самых дзейсных вiдаў духоўнай практыкi!

Мы пачынаем Чытаннi з самага першага Паслання, якое было дадзена 4 сакавiка 2005 года Госпадам Санат Кумарам, i будзем чытаць кожны дзень па адным Пасланнi.

Вядома, мы ўсе знаходзiмся ў розных месцах зямной кулi. Але ў гэтым якраз i ёсць нашая перавага!

Калi мы будзем цягам однаго дня чытаць адно i тое ж Пасланне аднаго i таго ж Уладара i пры гэтым падчас гэтай духоўнай працы будзем iмкнуцца дасягнуць як мага больш узнёслага стану нашай свядомасцi, то тым самым мы будзем праводзiць у наш свет энергii Ўладара, якi дае Пасланне, ў розныя кропкi зямной кулi.

Калi ў нас атрымаецца падчас нашай духоўнай працы дасягнуць стану ўнутранага спакою, безумоўнай Любовi, моцнай веры, то мы самыя станем крынiцай Святла для нашага свету.

I калi досыць вялiкая колькасць людзей далучыцца да супольнай духоўнай практыкi, то мы ўзвысiм вiбрацыйны фон на планеце. Мы зможам паўплываць на ўсю планету. Многiя падзеi на планеце змогуць увайсцi ў пазiтыўнае рэчышча.

Найболей важныя для пазiтыўных эвалюцыйных структурных перабудоваў не моцныя, а звышслабыя ўздзеяннi, калi важная не велiчыня энергii ўздзеяння, а колькасць i выбар кропак прыкладання ўздзеяння.

Любасная Гуань Iнь сказала:

«Любы самы тонкi рух вашай душы выклiкае немiнучыя змены ў фiзiчным свеце. I калi вы знаходзiцеся ў стане шчасця, любовi, цiхамiрнасцi, то вы ўплываеце на велiзарную прастору вакол вас i, магчыма, нават на ўсю планету. Чым больш тонкiя, Боскiя пачуццi вы зазнаяце, тым больш вы уздзейнiчаеце на навакольны фiзiчны свет».

Час чытання Пасланняў – пачатак любой гадзiны на працягу каляндарных суткаў. Чытайце Пасланнi ў тым месцы на зямной кулi, дзе вы знаходзiцеся, у зручны для вас час.

Вы можаце чытаць Пасланне некалькi разоў на дзень – столькi, колькi будзе няцяжка для вас.

Калi вы маеце «Кнiгу Мудрасцi» або серыю кнiг «Слова Мудрасцi», то вы можаце чытаць чарговае Пасланне па гэтых кнiгах.

Калi ў вас няма кнiгi, то вы можаце чытаць Пасланне, выкарыстоўваючы Каляндар, якi будзе размешчаны на сайце «Сузор’е Вадалея».

У Каляндары на сайце «Сузор’е Вадалея» кожны дзень будзе з’яўляцца новае Пасланне для чытання.

Да супольных Чытанняў Пасланняў Уладароў 2005-2019 гг. на iншых мовах можна будзе далучыцца па спасылках:

Ангельская - https://sirius-eng.net

Арабская - http://www.sirius2.net/ar

Балгарская - http://sirius1-bg.org

Iспанская - http://www.sirius2.net/spain

Латышская - http://www.sirius-riga.lv

Лiтоўская - http://www.sirijus.com

Нямецкая - https://sirius-de.net

Фiнская - https://sirius-fin.net

Вы можаце чытаць Пасланнi ўслых або самыя сабе. Можаце слухаць аўдыязапiс Паслання, калi ён ёсць на старонцы с дадзеным Пасланнем.

Для ўзмацнення прысутнасцi Ўладара, якi даў Пасланне, вы можаце рабiць наступны заклiк:

«У iмя Я ЁСЦЬ ТОЕ ШТО Я ЁСЦЬ я заклiкаю электронную прысутнасць [IМЯ ЎЛАДАРА]. Няхай споўнiцца Воля Божая. Амiн».

Вельмi важны ваш настрой перад чытаннем Паслання.

Таму выкарыстоўвайце для настрою:

музыку - http://sirius-centers.net/music/index.htm,

вiдэя - http://sirius-ru.net/media/tv/nastroy-na-bdenie.htm.

Або медытуйце на Аблiчча Ўладара, якi дае Пасланне.

Калi ў вас паўстануць пытаннi наконт удзелу ў супольным Чытаннi Пасланняў, вы можаце звярнуцца да нашых каардынатараў:

Расiя – Iрына (Масква) +7-905-791-98-34, Дзiна (Масква) +7-916-877-03-65, Танзiля (Чалябiнск) +7-908-092-67-59, Лілія (Санкт-Пецярбург) +7-921-918-81-21, Алена (Навасiбiрск) +7-913-899-21-19, Алена (Омск) +7-908-809-38-46, Юлія (Краснадар) +7-918-674-72-55; Беларусь – Аляксандр (Мінск) +375-29-752-2610; Балгарыя – Iва (Сафія) +35-988-400-7724; Вялікабрытанія – Iнга (Лондан) +44 739 778 68 28; Германія – Валерый (Берлін) +49 176 219 015 30; Канада – Наташа (Таронта) +1 647-745-7881; Латвія – Лiга (Рыга) +371-263-426-18; Літва – Гедрус (Вільня) + 370-698-397-49; ЗША – Лiна (Чыкага) +1 (630) 903-0304, Марына (Сан-Хасэ) +1 (213) 222-5381; Украіна - Наталля (Кіеў) +38-063-865-0838, +38-096-581-8125; Чэхія - Наталля +420 773 082 135

∽ ✧✧ ∼

Рэкамендацыi Ўладароў пра тое, як чытаць Пасланнi

Гасподзь Сурыя

Гасподзь Сурыя, 22 снежня 2013 года:

«…цяперашнiм часам адзiная дапамога, якая можа быць учыненая чалавецтву, – гэта нашыя Пасланнi i нашыя энергii, якiя мы праводзiм у ваш свет праз нашыя Пасланнi. Шмат хто з вас задасца пытаннем: «Як могуць змянiць свет Пасланнi, якiя чытаюць адзiнкi з мiльярдаў людзей, што жывуць на Зямлi?»

Любасныя, мы нiколi не трацiм Боскую энергiю дарма. Любая Боская Ласка старанна ўзважваецца на Вышэйшых Радах Сусвету, перад тым як быць дадзенай.

Нашыя тонкiя энергii здольныя нейтралiзаваць велiзарную колькасць негатыўнай энергii вашага свету. З гэтага складаецца нашая праца па падтрыманнi балансу на планеце. Кожны з вас можа далучыцца да гэтай гiганцкай працы па выратаваннi чалавецтва Зямлi.

Сумеснымi намаганнямi мы зменiм сiтуацыю на планеце. Вам дастаткова кожны дзень чытаць па адным нашым Пасланнi, дадзеным намi праз нашага Посланца, паслядоўна, у той храналагiчнай паслядоўнасцi, як яны былi дадзеныя.

Нашыя Пасланнi здольныя змянiць ваш стан свядомасцi, i немiнуча ўслед за змяненнем вашай свядомасцi зменiцца вашае атачэнне. Мы не можам загадзя спрагназаваць сiтуацыю, таму што мы не ведаем, колькi людзей адгукнецца на наш заклiк i будзе чытаць нашыя Пасланнi. Вельмi важным з’яўляецца той стан, у якiм вы пачынаеце чытанне нашых Посланняў. Таму для таго, каб вашая праца была максiмальна эфектыўнай, вам належыць настроiць сябе на чытанне нашых Пасланняў i чытаць iх толькi ў самым узнёслым стане, на якi вы здольныя. Толькi ў гэтым выпадку вы зможаце праводзiць Боскую энергiю ў навакольны свет.

Для таго каб вам увайсцi ў сугучча з нашым светам перад чытаннем нашых Пасланняў, вам дадзеныя звыш сотнi прыладаў, апiсанне якiх утрымоўваецца ў нашых Пасланнях. Некаторыя з прыладаў, як, напрыклад, Ружанцы ці медытацыi, былi запiсаныя Пасланцом па нашай просьбе. Для таго каб настроiць сябе на чытанне нашых Пасланняў, вам неабходна мiнiмум гадзiну перад чытаннем Паслання ўдзялiць духоўнай працы.

Не абавязкова выкарыстоўваць усе дадзеныя вам прылады. Выбярыце для сябе тое, што вам больш за ўсе падыходзiць: заклiкi, Ружанцы, медытацыi, фiльмы. Пачынайце чытанне Пасланняў только тады, калi вы цалкам згарманiзуеце ўсе свае целы, думкi i пачуццi.

Змяняючы сябе, вы зменiце навакольны свет.

Не думайце, што праца па змене вашай свядомасцi будзе лёгкай. Вам спатрэбiцца ўся вашая рашучасць, каб выканаць усе ўказаннi Ўладароў, якiя ўтрымоўваюцца ў нашых Пасланнях».

∽ ✧✧ ∼

Уладар Кутхумi

Уладар Кутхумi, 14 студзеня 2010 года:

«Мы рэгулярна паўтараем нашыя рэкамендацыi пра тое, як працаваць з нашымi Пасланнямi. I я ведаю многiх людзей, якiя не выконваюць нашых рэкамендацыяў. Шмат разоў мы казалi пра асцярожнасць працы з Пасланнямi i пра тое, што непажадана чытаць больш за два Пасланнi за дзень. Напрыклад, адно – ранiцаю, адно – увечары.

Кожнае Пасланне ўтрымоўвае энергii розных Уладароў, якiя даюць гэтыя Пасланнi. I часам энергii належаць не вельмi высокаму плану, а часам энергii належаць вельмi высокаму плану Быцця. I калi вы пачынаеце чытаць запар некалькi Пасланняў, то вы ставiце свой арганiзм пад вельмi вялiкую нагрузку. Ваша знешняя свядомасць можа не асачыць гэтай небяспекi, таму што ваш цялесны розум прывык мець справу толькi з iнфармацыйным складнiкам, i ён не ўлiчвае энергетычны складнiк Пасланняў.

Я прывяду такi прыклад. Ваш арганiзм мае патрэбу ў ежы. I тады, калi вы галодныя або адчуваеце смагу i смакуеце кавалак хлеба або выпiваеце шклянку чыстай вады, ваш арганiзм адчувае здавальненне.

А цяпер уявiце сабе, што вы будзеце паглынаць ежу ў вялiкiх колькасцях, усю без разбору i запiваць усё гэта неабмежаванай колькасцю напояў. Я ведаю, што вельмi многiя гэтак i робяць у сваiм жыццi, захапляючыся багатымi застоллямi i дагаджаючы чэраву. Але на наступны дзень цi не зазнаяце вы дрэннага самаадчування ад няўстрыманага ўжывання ежы i напояў?

Ёсць ежа, якая спалучаецца адна з адной, а ёсць ежа, якую нельга ўжываць разам. Зрэшты, большая частка чалавецтва знаходзiцца на такiм нiзкiм энергетычным узроўнi, што проста не здольная зразумець гэтыя простыя iсцiны, якiя былi вядомыя тысячы год таму i якiмi кiравалiся ўсе мудрацы.

Тады, калi вы чытаеце вельмi шмат дыктоўкаў, якiя належаць розным Уладарам, то ў вас можа здарыцца гэткая ж нястраўнасць у свядомасцi, як у вас здараецца нястраўнасць страўнiка ад няўстрыманага ўжытку ежы.

Вы мусiце вельмi асцярожна падыходзiць да чытання нашых Пасланняў, iначай вы рызыкуеце зведаць унутраны дыскамфорт, незадаволенасць i, што яшчэ горш, накiраваць усё вашае незадавальненне ў адрас нашага Пасланца або Ўладароў.

Вы мусiце вельмi асцярожна гатаваць сябе да чытання кожнага Паслання. Вы павiнны настройвацца на Ўладара, якi дае Пасланне, з дапамогаю музыкi, з дапамогаю выявы Ўладара або выкарыстоўваючы малiтву або медытацыю перад чытаннем Паслання. Тады вы выраўноўваеце свае энергii, узвышаеце сваю свядомасць, i Пасланнi прынясуць вам карысць.

Прывяду вам iншы прыклад. Сонца свецiць усiм людзям i ўсiм жывым iстотам. I ёсць людзi, якiя разумна выкарыстоўваюць сонечную энергiю. Яны знаходзяцца на сонцы пэўны час, затым робяць перапынак i зноў падстаўляюць сябе пад пяшчотныя промні сонца.

Ёсць iншы тып людзей, якiя з ранiцы да вечара знаходзяцца на пляжы пад палючым сонцам, а на наступны дзень пакутуюць ад атрыманых апёкаў i тэмпературы.

Хто вiнаваты ў тым, что вы атрымалi апёкi? Сонца? Я думаю, што адказ вiдавочны. Вы самыя вiнаватыя ў тым, што празмерна выкарыстоўвалi сонечную энергiю.

Энергiя, якая ўтрымлiваецца ў нашых Пасланнях, не мае такога вiдавочнага дзеяння, але ўсё ж ёсць дастатковая колькасць iндывiдаў, якiя прачытваюць бегла дзясятак-другi нашых Пасланняў, не асаблiва ўдаючыся ў сутнасць i не настройваючы сябе належным чынам перад чытаннем кожнага Паслання. Вынiк не прымушае сябе чакаць. Праз нейкi час яны пачынаюць адчуваць раздражненне i нават злосць.

Хто вiнаваты ў тым, што вы зазнаяце гэтыя пачуццi? Пасланец? Уладары? Я думаю, што адказ вiдавочны. Анiхто звонку вас не вiнаваты ў тым, што вы грэбуеце парадамi Ўладароў.

Як усё ў вашым свеце, нашыя Пасланнi маюць падвойнае дзеянне. I некаторыя дзякуючы чытанню нашых Пасланняў набылі гладкасць аўры, знiклi тыя заганы ў аўры, якiя суправаджалi iх доўгiя гады. Яны зрабiлiся больш ураўнаважаныя, прыязныя. Наладзiлiся адносiны з сямейнiкамi. I мiр запанаваў у iхняй душы i ў доме.

Iншыя ж, наадварот, пасля чытання нашых Пасланняў адчуваюць злосць, нянавiсць, непрыязь. Iхняя аўра растае з кожным днём, i яны проста самыя знiшчаюць сябе.

Любасныя, мы жадаем вам дабра, Любовi, гармонii. I ўсё гэта вы можаце атрымаць, дзякуючы нашым Пасланням. Але ўнутры вас знаходзiцца вентыль, якi скiроўвае энергiю, што змяшчаецца ў нашых Пасланнях, або на дабро, або на зло. Усё ў вашым свеце, любасныя, мае падвойнае дзеянне. I ўсярэдзіне вас утрымоўваецца той механiзм, якi вымушае вас або iсцi бадзёра шляхам эвалюцыi, або адкідае вас на ўскрай дарогi».

∽ ✧✧ ∼

Любасны Бабаджы

Любасны Бабаджы, 5 снежня 2009 года:

«…я жадаю ўпэўнiцца, што вы зрабiлi ўсе неабходныя перасцярогі, якiя патрэбныя пры чытаннi нашых Пасланняў.

Тыя, хто ўпершыню чытаюць нашыя Пасланнi, могуць быць здзiўленыя. Аднак тыя, хто ўжо даўно чытае нашыя Пасланнi, напэўна, паведамленыя пра меры перасцярогi, якiя неабходна выконваць. Перадусiм, вы павiнныя ўсведамляць, што маеце справу з энергiяй, бо нашае Слова нясе пэўны энергетычны пасыл. I, як любая энергiя, яна патрабуе асцярожнага i беражлiвага абыходжання з сабою, iначай вынiк ад чытання нашых Пасланняў можа быць непрадказальным.

Такiм чынам, вы павiнны ўсвядомiць, што размаўляеце з Уладарамi, якiя нашмат перасягнулi вас па сваiм узроўнi свядомасцi. Таму вы павiнны мець усярэдзіне сябе пачуццё пашаны i павагi. Вы не можаце размаўляць з Богам мiж iншым, мiмаходзь. Вы не можаце пiць гарбату, размаўляць з калегамi па працы, правяраць хатняе заданне вашых дзяцей i адначасова чытаць нашыя Пасланнi. Калi вы будзеце рабiць усё гэта i адначасова чытаць нашыя Пасланнi, то вы будзеце ствараць карму, якая будзе прама прапарцыйная энергiі, якая змяшчаецца ў нашых Пасланнях.

Яшчэ раз папярэджваю, что вы размаўляеце з Богам. I таму вы мусiце рабiць гэта трапятлiва, з глыбокай пашанай у сэрцы. Уся вашая iстота павiнна быць настроеная на зносiны з Богам. Вы павiнны адкiнуць у бок усе вашыя справы або, наадварот, не чытаць Пасланне да тае пары, пакуль не надасца спрыяльны момант.

Калi вы разбалансаваныя або схiльныя да любой адмоўнай якасцi, то энергiя, якая ўтрымоўваецца ў нашых Пасланнях, прывядзе да ўзмацнення любога негатыву, якi прысутнiчае ў вас. I, наадварот, калi вы гарманiчна настроеныя i напоўненыя ўнутраным спакоем, то гэты стан гармонii i спакою таксама ўзмоцнiцца прапарцыйна той энергii, якая ўтрымоўваецца ў Пасланнi».

∽ ✧✧ ∼

Уладар Iларыён

Уладар Iларыён, 2 студзеня 2008 года:

«Чаму ў вас склалася адчуванне, што займацца духоўнай працай вы можаце мiж iншым, мiмаходзь?

Да тае пары, пакуль вы не выпрацуеце ў вашай свядомасцi правiльнага падыходу да духоўнай працы, вы не зможаце дасягнуць значных вынiкаў.

Я павiнны са шкадаванем зазначыць, што адсутнасць увагi i засяроджанасцi з’яўляецца бiчом вашага часу. Вы iмкнецеся засвоiць адначасова самыя разнапланавыя рэчы. Вы слухаеце радыё або глядзiце телевiзар, размаўляеце па тэлефоне i спрабуеце чытаць нашыя Пасланнi.

Да тае пары, пакуль вы не знойдзеце ў сабе сiлы адкiнуць усё i займацца толькi прыманнем духоўнай ежы, да тае пары вашае чытанне нашых Пасланняў не толькi не прынясе вам належнай карысцi, але будзе шкодным для вашага развiцця.

Я раскрыю вам чаму. Калi вы занятыя нейкай свецкай справай, напрыклад, слухаеце сучасную музыку па радыё або глядзiце рэкламу па тэлевiзары, а ў гэты час вы спрабуеце чытаць нашае Пасланне, то ўся энергiя, якую мы ўкладваем у нашыя Пасланнi, няправiльна квалiфiкуецца вамi. I замест таго, каб вашае развiццё iшло ўперад, вы скочваецеся назад.

Зразумейце, што вы размаўляеце з Богам, вы стасуецеся з Уладарамi, якiя нашмат апярэдзiлi вас i паднялiся вышэй па прыступках эвалюцыйнага развiцця. Адкуль у вас столькi непашаны?

Чаму ў вас адсутнiчае элементарная прыстойнасць у зносiнах з намi?

Мне хацелася б, каб вы перасталi ўспрымаць Навуку, якую мы даем праз нашага Пасланца, як нешта звычайнае i будзённае.

Дзеля перадачы кожнага Паслання працуюць тысячы iстотаў Святла. Мы выдаткоўваем каштоўную Боскую энергiю, мы збiраем яе па зернетку i ўлiваем яе ў нашыя Пасланнi.

…калi вы не зменiце свайго стаўлення да стасавання з Уладарамi i не зможаце пераадолець у сабе некаторыя ўласцiвыя вам негатыўныя рысы характару, то вы можаце вельмi моцна пашкодзiць вашай душы. Памятайце, што тады, калi вы атрымліваеце Боскую энергiю, вы яе самыя накiроўваеце ў вашым свеце з дапамогаю вашых думкаў, вашых пачуццяў, вашых станаў. I тады, калi вы не ў належным стане атрымліваеце энергiю, чытаючы нашыя Пасланнi, вы гэтак жа сама можаце яе няправiльна выкарыстоўваць, накiроўваць на памнажэнне iлюзiі, ствараць карму.

Вы мусiце больш адказна на вашай прыступцы эволюцыйнага развiцця падыходзiць да выкарыстання Боскай энергii».

∽ ✧✧ ∼

Вашыя ўражаннi ад практыкi вы можаце накiроўваць на адрас: sirius-centers@yandex.ru